Государственное учреждение культуры
«Централизованная клубная система Кричевского района»

Нематериальное наследие

2023 год пачаўся з прыемнай навіны: пастановай Міністэрства культуры ад 11 студзеня быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу «Традыцыйныя вобразы і тэхналогія вырабу гліняных народных цацак-свістулек Магілёўскага Падняпроўя ў Магілёве і Крычаве» і ўключэнні яго ў Дзяржаўны спіс каштоўнасцей Беларусі.

28 снежня ў Міністэрстве культуры адбылося паседжанне Рады. Дзеці са студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Свістулька» (Крычаў) «Чароўная гліна» ляпілі цацкі, свісталі ў іх. Удзельнікі «Вашчылак» таксама прадстаўлялі ў сваіх выступах падняпроўскую цацку.



Як адзначыў археолаг Андрэй Мяцельскі, толькі на Крычаўшчыне выраблялася цацка-свістулька «Крычаўскі конь». Гэта архаічны выраб, які складаецца з галавы каня і тулава качкі (яе яшчэ называюць «качка-конь»), і яна з’яўляецца брэндам Крычава і сімвалам рэгіянальнага фестывалю «Крычаўскі канёк».



Цацку-свістульку робяць у многіх краях, дзе ёсць гліна. Пры ўсёй разнастайнасці тэхнік і відаў у свістулек розных народаў нямала агульнага. Таму цацка можа служыць элементам, які аб’ядноўвае людзей. Гэта вельмі добры выраб, ад якога цягне цяплынёй. Гліняную цацку можна без сумневу назваць сапраўдным сімвалам гэтага года: яна спалучае ў сабе дабрыню і святло, пры гэтым нараджаецца дзякуючы стварэнню майстроў.

Народны майстар Крычаўскай зямлі Вячаслаў Мікалаевіч Якавенка стаў адным з першых, хто пачаў ствараць Падняпроўскія цацкі і працягвае традыцыю стварэння гэтай цудоўнай цацкі да цяперашніх дзён.

Вячэвлаў Мікалаевіч дасягнуў значных поспехаў у кераміцы. У працэсе самастойнай творчай працы адрадзіў Падняпроўскую цацку-свістульку і ганчарства на Крычаўшчыне. У сваім рамястве майстра абапіраецца на мясцовыя, рэгіянальныя і нацыянальныя традыцыі, творча іх перапрацоўвае, развівае і далучае да іх дзяцей, падлеткаў і дарослых. Вядзе плённую і мэтанакіраваную работу па эстэтычнаму і духоўнаму выхаванню дзяцей і дарослых, навучае іх прафесійнаму майстэрству. Прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах, святах, конкурсах, фэстах. Стварае ўнікальныя, непаўторныя ўзоры і папулярызуе Падняпроўскую гліняную цацку-свістульку, рэдкія музычныя інструменты. Вядзе навуковую, метадычную і творчую дзейнасць, якая атрымала прызнанне ў Беларусі і па-за межамі краіны. Уносіць уклад у развіццё міжнароднага супрацоўніцтва і папулярызацыю беларускай культуры і мастацтва. Стварае каштоўныя мастацкія творы, якія з’яўляюцца ўзорамі ў выхаванні насельніцтва, сімваламі Беларусі ў іншых краінах. Работы народнага майстра знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях Расіі, Беларусі, Нідэрландаў, Чэхіі, Нарвегіі, Швейцарыі, Японіі, Малдовы, Турцыі, Англіі, Германіі, Літве, Туркменіі, Польшчы.



Гісторыя Падняпроўскай цацкі-свістулькі

Падняпроўская гліняная цацка-свістулька-гэта ручны выраб з гліны, прызначаны для атрымання свісту, розных гукаў і выконвання мелодый. На іх можна імітаваць спевы птушак, гукі жывёлін і звяроў. У старажытнасці арэал распаўсюджвання падняпроўскай глінянай цацкі-гэта тэррыторыя Верхняга Падняпроўэя, на якой жылі плямёны мілаградскай, юхнаўскай і днепра-двінскай археалагічных культур. Прыкладныя кропкі межаў іх заселенасці гэта: на поўначы- г. Асташкаў (Цвярская вобласць), на ўсходзе- г. Вязьма (Смаленская вобласць), на поўдні- г. Чарнобыль (Чарнігаўская вобласць), на захадзе- г.п. Крупкі (Мінская вобласць).

У Х-ХІІ стагоддзях на гэтай тэррыторыі ў большасці пражывалі радзімічы і смаленскія Крывічы. Цацка Магілёўскага Падняпроў’я да 1917 года складалася з рэгіянальных і лакальных ганчарных цэнтраў, дзе яна і выраблялася. Гэта такія цацкі як: бабінавіцкая, дубровенская, зімонінская і іншыя, якія вырабляліся ў дробных мястэчках і вёсках.

Адрадзіў Падняпроўскаю цацку ў 1995 годзе Народны майстар Рэспублікі Беларусь, член Беларускага Саюза майстроў Народнай творчасці- Вячаслаў Мікалаевіч Якавенка. За адраджэнне Ўсходне-славянскай, Падняпроўскай народнай традыці глінянай цацкі ў 2014 годзе ў Маскве, ён быў узнагароджаны ордэнам «Пашана і слава». Майстар і цацка занесены ў Міжнароднаю энцыклапедыю. В.М. Якавенка стварыў два самадзейных калектыва, якія атрымалі званне «Народны-дзіцячы "Свістулька"» (1999г.) і "Добрасці"(2013г.). З 2000 па 2022 гг у іх працавала тэхнікам і кіраўніком Народны майстар Рэспублікі Беларусь, член Беларускага Саюза майстроў Народнай творчасці- Яшчанка Любоў Міхайлаўна. Яна вучыла дзетак і дарослых вырабу Падняпроўскай цацкі.

Сучаснае месца бытавання Падняпроўскай глінянай цацкі гэта- г. Магілеў-студыя «Чароўная гліна», кіраўнік Яшчанка Любоў Міхайлаўна і г. Крычаў- дзіцячая «Ўзорная» студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Свістулька», кіраўнік Якавенка Вячаслаў Мікалаевіч.

Вытокі свістулек ідуць ад гліняных фігурак, якія неслі сакральныя функцыі. Падняпроўска цацка-свістулька адрозніваецца ад цацака інўых рэгіёнаў сваёй архаічнасцю, асаблівасцб і адметнасцю, традыцыйнымі формамі, непаўторнасцю вобразаў, трактоўкай сімвалаў і тэхналогіяй вырабу. Цацка вельмі дасканалая, малых памераў, без вострых выступаў, дробязей, абагуленая і зручная ў руцэ. Яна так і патыхае старажытнасцю! Толькі ў Падняпроўскай глінянай цацкі ёсць такія вобразы і формы, якіх няма ў іншых рэгіянальных цацках больш нідзе ў свеце. Яна адразу кідаецца ў вочы і вылучаецца сваёй вобразнасцю, умоўнасцю, пластычным лаканізмам, асаблівымі тэхналогіямі вырабу. З далёкіх архаічных часоў менавіта патомныя майстры ўсходняга Магілёўскага Верхняга Падняпроў’я, пераймаючы прыёмы лепкі і характар трактоўкі вобразаў, данеслі ў гліняных цацках, амаль да пачатку 80-х гадоў ХХ стагоддзя стылістыку, сімвалы, узоры, гукі і подых старадаўнасці.

Такія формы і вобразы агульнабеларускай цацкі-свістулькі як: птушка, качка, певень, конь, вершнік на кані,козлік(каза), баран(авечка), бык(карова),мядзведзь, дудачка, сабачка,вадзяны свісток «Салавейка» ў Падняпроўскіх вырабах маюць свае адметнасць і асаблівасці. Іх адразу можна вылучыць сярод іншых цацак.

Вершнік на кані, вершык на качка-кані

Вершнік на кані, вершык на качка-кані

Баранчыкі

Баранчыкі

Козлікі

Козлікі

Але ж толькі на Магілёўскім Падняпроў’і існавалі такія формы і вобразы, якія не сустракаюцца больш нідзе. Гэта: качка-конь(птушка-конь), крычаўскі конь, вершнік на качцы, вершнік на качка-кані, коне-певень, сава. Такія ўнікальныя рэдкія вобразы парадзілі і новую трактоўку сімвалаў. Напрыклад: конь-сімвал сонца, агню і мужчынскай сілы, качка-сімвал ночы і мацярынства. Качка-конь абэядноўвае сімвалы качкі і каня, ахоўвае дзнём і ноччу. Певень-сімвал сонца, раніцы, плоднасці. Коне-певень абэядноўвае іх і сівалізуе два сонца, перамогу славянства над язычніцтвам, таму што качка яшчэ і сівал фіна-вугорскіх народаў, а конь-славянства. Вершнік на качцы альбо качка-кані-гэта, спачатку Ярыла, потым святы Юрый, які ўжо ахоўвае зямлю і яе жыхароў дзнём і ноччу. Ён жа першы выходзіць на ралл’ю. Сава-сімвал мудрасці, ахоўвае жытло, затупніца жанчын. Унікальная з’явай з’яўляецца цацка-свістулька Крычаўскі конь. Яна знойдзена архіёлагам А.Мяцельскім у пласце ХVII стагоддзя і як ён адзначае выраблялася толькі ў Крычаве. Гэта архаічная цацка-свістулька мае галаву каня і тулава качкі. У пачатку 70-х гадоў ХХ стагоддзя на кірмашы ў Крычаве майстры-ганчары гандлявалі ёй разам з посудам. Цацка-свістулька Крычаўскі конь з’яўляецца брэндам горада Крычава. Яна стала сімвалам трох межрэгіянальных фестываляў, якія праходзяць у городзе Крычаве пад назвай «Крычаўскі канёк»: гэта 1) фестываль-конкурс па лепке глінянай цацкі-свістулькі «Крычаўскі канёк»; 2) Фестываль народнай творчасці «Крычаўскі канёк» (песні, танцы, фальклор); 3) шахматны турнір «Крычаўскі канёк».

Вершнік на качка-кані

Вершнік на качка-кані

Коні-пеўні, акарыны-бразготкі

Коні-пеўні, акарыны-бразготкі

Сава, вершнік на кані

Сава, вершнік на кані

Сава, вершнік на кані

Сава, вершнік на кані

Крычаўскі конь

Крычаўскі конь

У Крычаве захаваўся ганчарскі фальклор. Гэта: замовы, прымаўкі, песні і паданні. З ХХІ стагоддзя Крычаў вядомы як ганчары цэнтр дзе вырабляўся посуд і розныя глінянныя цацкі. Крычаўская цацка, у тым ліку і свістулька, з’яўляецца часткай падняпроўскай глінянай цацкі.

Совы, лялькі і коні

Совы, лялькі і коні

Сірынга. Парняты. Дудачкі. Брызгодка

Сірынга. Парняты. Дудачкі. Брызгодка

Падняпроўская гліняная цацка-свістулька — гэта унікальная гісторыка-культурная спадчына і значная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь.

+375 2241 562-32

Электронная почта:
cks@ckskrichev.by

Адрес: г. Кричев, ул. Ленинская, д. 38









rubeen